Беларуская Служба

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі: 100 на 100

09.02.2024 14:14
Пасярэднікам у абмене выступілі ААЭ.
Вяртанне з расійскага палону Фота: https://t.me/s/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 8 лютага дадому вярнуліся яшчэ 100 украінцаў. «Нацгвардыя, памежнікі, УСУ. Большасць – абаронцы Марыўпаля», – заявіў украінскі лідар:

-Усяго з расійскага палону вызвалена 3 135 украінцаў. Я хачу падзякаваць усёй камандзе, якая ўдзельнічала ў абмене палоннымі, – Кірылу Буданаву і ўсім, хто ў гэтым дапамагае.

Пасярэднікам у абмене выступілі ААЭ. Аб папярэднім абмене паведамлялася 31 студзеня. Украіне былі перададзеныя 195 палонных, а з украінскага палону былі вернутыя 195 расійскіх акупантаў. Уладзімір Зяленскі паведаміў тады, што ў выніку абмену ва Украіну вярнуліся 207 чалавек.

iar/эж