Фінляндыя падоўжыць закрыццё мяжы з Расіяй яшчэ на два месяцы, да 14 красавіка. Хельсінкі не бачыць прыкметаў таго, што Масква спыняе «гібрыдную аперацыю» па дастаўцы мігрантаў да мяжы.
1340-кіламетровая мяжа была зачынена ў канцы мінулага года, пасля таго як на працягу некалькіх месяцаў праз яе ў Фінляндыю прыбыла каля 1300 мігрантаў, якія не маюць неабходных дакументаў і віз.
Урад у Хельсінкі заявіў, што міграцыя з Расіі, «ператвораная ў інструмент для дасягнення мэт», уяўляе «сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы і грамадскаму ладу Фінляндыі». Урад выказаў меркаванне, што такая міграцыя адновіцца, калі пункты пропуску на мяжы з Расіяй будуць адкрыты. Так вынікае з інфармацыі, прадстаўленай памежнай службай, спецслужбамі і іншымі ведамствамі.
Нагадаем, Польшча, а таксама Літва і Латвія спазнаюць штучны міграцыйны ціск з боку рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі ўжо два з паловай гады.
pap/voa/эж