Беларуская Служба

Швецыя забараняе выкарыстанне манітораў у дзіцячых садках

10.02.2024 07:30
Дзяржава вырашыла прыпыніць Нацыянальную стратэгію лічбавай адукацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tomasz_Mikolajczyk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Швецыі ўводзяць забарону на выкарыстанне манітораў у дзіцячых садках і малодшых класах базавых школаў. Дзяржава вырашыла прыпыніць Нацыянальную стратэгію лічбавай адукацыі. Улады тлумачаць, што лічбавыя прылады замест дапамагаць могуць адцягваць увагу наймалодшых дзяцей.

Прафесар Агнешка Аляхоўска(Agnieszka Olechowska) з Акадэміі спецыяльнай адукацыі запэўніла, што навучанне з выкарыстаннем лічбавых інструментаў можа прынесці шмат карысці, калі яны выкарыстоўваюцца разумна:

- Як лагапед і педагог-дэфектолаг я часта выкарыстоўваю дапаможныя тэхналогіі ў працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі або людзьмі з праблемамі маўленчай камунікацыі, а гэта неацэнная дапамога, як у іх развіцці, так і адукацыі.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дзеці ва ўзросце ад двух да пяці гадоў не павінны карыстацца экранам больш за гадзіну ў дзень.

IAR/аз

Чацвёртакласнікі ў Польшчы аднак не атрымаюць ноўтбукаў

07.02.2024 09:30
Праграма «Ноўтбук для вучня», уведзеная папярэдняй урадавай камандай, не атрымала працягу.