Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША і канцлер Германіі заклікалі да падтрымкі Украіны

10.02.2024 12:01
Учора ў Белым доме адбылася сустрэча лідараў ЗША і Германіі.
Прэзідэнт Джо Байдэн і канцлер Олаф Шольц PAP/EPA/JULIA NIKHINSON / POOL

Прэзідэнт Джо Байдэн і канцлер Олаф Шольц заклікалі членаў Кангрэса ЗША ўхваліць пакет дапамогі Украіне. Учора ў Белым доме адбылася сустрэча лідараў ЗША і Германіі.

Амерыканскі прэзідэнт заклікаў Кангрэс працаваць як мага хутчэй:

- Няздольнасць Кангрэса ЗША працягваць падтрымку Украіны, калі б гэта адбылося, была б на мяжы злачыннай халатнасці і была б абуральнай.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША канцлер Олаф Шольц выказаў надзею, што Кангрэс прыме пакет дапамогі Украіне. Ён падкрэсліў, што без падтрымкі ЗША і Еўропы ўкраінцы не здолеюць абараніць уласную краіну.

Олаф Шольц заявіў таксама, што Германія гатовая павялічыць пастаўкі зброі ва Украіны.

IAR/аз

Канцлер Нямеччыны ляціць у ЗША

08.02.2024 13:09
Галоўнай тэмай сустрэчы канцлера Германіі і прэзідэнта ЗША павінна стаць падтрымка Украіны.