Беларуская Служба

The New York Times: Украіне хопіць боепрыпасаў толькі да сакавіка

10.02.2024 18:01
Міхаіл Падаляк заклікае амерыканскіх партнёраў паскорыць дапамогу і называе амерыканскую падтрымку «інвестыцыяй у глабальную бяспеку».
Здымак мае ілюстрацыйны характарwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Ва Украіне скарачаюцца запасы боепрыпасаў, паведамляюць журналісты The New York Times. Паводле іх, артылерыйскіх снарадаў хопіць украінцам да сакавіка. Гаворка ідзе перш за ўсё аб боепрыпасах для сістэм супрацьпаветранай абароны.

Паводле выдання, украінскія вайскоўцы стаміліся і змагаюцца з недахопам зброі ў той час, калі амерыканская дапамога ўсё яшчэ застаецца пад знакам пытання.

Дарадца ў офісе прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заклікае амерыканскіх партнёраў паскорыць дапамогу і называе падтрымку Вашынгтона «інвестыцыяй у глабальную бяспеку».

«61 мільярд долараў, відавочна, шмат, але з пункту гледжання бюджэту Пентагона, які складае 900 мільярдаў долараў, гэта толькі 7 працэнтаў, якія трэба інвеставаць ва Украіну», – сказаў Міхаіл Падаляк.
Ён дадаў, што інвестыцыі ва ўкраінскую армію адпавядаюць амерыканскай абароннай дактрыне, якая лічыць Расію галоўнай пагрозай сусветнай бяспецы.

Некаторыя ўкраінскія ваенныя эксперты падзяляюць занепакоенасць станам узбраення ўкраінскіх войскаў. Пры гэтым яны адзначаюць, што пакуль сітуацыя не такая дрэнная, як яе прадстаўляюць амерыканскія журналісты.

IAR/аз

Прэзідэнт ЗША і канцлер Германіі заклікалі да падтрымкі Украіны

10.02.2024 12:01
Учора ў Белым доме адбылася сустрэча лідараў ЗША і Германіі.

Прэзідэнт Украіны прызначыў новага начальніка Генштаба

10.02.2024 15:01
Раней Уладзімір Зяленскі памяняў таксама галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны.