Беларуская Служба

Літвa купіць баявыя беспілотнікі за 36 мільёнаў еўра

15.02.2024 16:02
У сёлетнім бюджэце літоўцы запланавалі амаль 400 мільёнаў еўра на ўмацаванне абароны.
  Switchblade 300
Пускавая ўстаноўка Switchblade 300Авторство: U.S. Marine Corps/Cpl. Jennessa Davey. https://www.dvidshub.net/image/6368008/1st-anglico-trains-with-uas, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=117444538

Сёлета літоўцы плануюць купіць баявыя беспілотнікі за 36 мільёнаў еўра. З кожным годам Вільня прызначае ўсё больш сродкаў на ўмацаванне сваёй бяспекі.

Кіраўнік Мінабароны краіны нагадаў, што Літва – адзіная з краін Балтыі, армія якой мае падраздзяленне беспілотных лятальных апаратаў. Яны супрацоўнічаюць з беспілотнікамі Цэнтра разведвальнага забеспячэння.

Арвідас Анушаўскас таксама нагадаў, што зараз рэалізуецца кантракт на закупку аднаразовых амерыканскіх баявых беспілотнікаў Switchblade 600.

Кантракт быў падпісаны амаль два гады таму, адразу пасля нападу Расіі на Украіну. Міністр адзначыў, што літоўская армія плануе развіваць свае баявыя магчымасці. З 2022 года літоўцы таксама ладзяць Дні дронаў, у якіх прымаюць удзел розныя кампаніі, якія вырабляюць кампаненты для гэтых прылад.

У сёлетнім бюджэце Літва запланавала амаль 400 мільёнаў еўра на ўмацаванне абароны. Расходы на гэтыя мэты складуць больш як 2,7 працэнта ВУП, то бок будуць большыя, чым у мінулым годзе.

IAR/аз

Міністр абароны ЗША запэўніў Украіну ў далейшай падтрымцы

15.02.2024 07:01
Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму стаяць на баку Украіны, гарантаваў Лойд Осцін падчас сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны.

Кіраўнік польскага МЗС: Я за стварэнне еўрапейскай арміі

15.02.2024 14:30
Паводле кіраўніка польскага МЗС, Еўрасаюз павінен распараджацца, як мінімум, адной моцнай брыгадай.