Новыя правілы таксама адкрываюць шлях аднаполым людзям да ўсынаўлення дзяцей.
За прыняцце закона выказаліся 176 парламентарыяў з 245 прагаласаваўшых. Хаця сярод дэпутатаў ад кіруючай кансерватыўнай «Новай дэмакратыі» не было аднадушнасці, новы закон падтрымалі найбуйнейшая апазіцыйная партыя – левая «Сірыза», а таксама сацыялістычная «Пасок» і некалькі меншых партый.
Супраць закона выступіла праваслаўная царква Грэцыі. Арцыбіскуп Афінскі Іеранім II, які яе ўзначальвае, раскрытыкаваў прапанаваны закон, назваўшы яго спробай навязаць «новую рэальнасць, якая мае на мэце толькі разбурэнне сацыяльнай згуртаванасці радзімы».
IAR/вх