Беларуская Служба

Расія выпусціла па Украіне ўжо больш за 20 ракет Hwasong-11 з Паўночнай Карэі

22.02.2024 13:25
Ілюстративне фотоFoto: Pxhere/domena publiczna CC0 Domena publiczna

Расійскія вайскоўцы са снежня 2023 года выпусцілі па гарадах Украіны ўжо больш за 20 паўночна-карэйскіх сродкаў уздзеяння, у тым ліку балістычныя ракеты тыпу Hwasong-11 (kn-23/24), паведамляе Служба бяспекі Украіны

СБУ задакументавала факты нападаў на інфраструктуру Украіны з прымяненнем далёкабойнага ўзбраення Паўночнай Карэі. У выніку варожых «прылётаў» загінулі як мінімум 24 мірных жыхара.

Адзін з першых фактаў прымянення балістыкі агрэсараў КНДР зафіксаваны 30 снежня 2023 года падчас абстрэлу Запарожжа.

Дарадца Канцылярыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляку інтэрв'ю Польскаму радыё заявіў, што Расія аднавіла сваю эканоміку і стварыла ў рамках ваеннага супрацоўніцтва альянс з Паўночнай Карэяй, Іранам.

вх

Усё пачалося з «Масквы» – як украінцы абясшкодзілі расійскі Чарнаморскі флот (ФОТА + ВІДЭА)

22.02.2024 06:02
Адзін з першых і самы сур'ёзны ўдар Расія атрымала, калі ўкраінцы патапілі ракетны крэйсер «Масква» – флагман Чарнаморскага флоту.

Міхаіл Падаляк: Расія аднавіла сваю эканоміку і стварыла ў рамках ваеннага супрацоўніцтва альянс з Паўночнай Карэяй, Іранам

22.02.2024 11:24
– Трэба мець больш зброі. Мы павінны мець доступ да сучасных тэхналогіяў, якія дазволяць кампенсаваць колькасную перавагу Расейскай Федэрацыі, – кажа дарадца Канцылярыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю карэспандэнту Польскага радыё Мацею Ястжэмбскаму.