Беларуская Служба

У Кіеў прыбылі лідары краін Захаду

24.02.2024 09:30
Пазней у гэты дзень запланавана правядзенне відэаканферэнцыі з Кіева, у якой прымуць удзел лідары краін «Вялікай сямёркі». 
     ()             . , 23  2024
Прэм'еры Бельгіі Аляксандэр дэ Кроа (злева) і Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі Урсуляй фон дэр Ляен. Варшава, 23 лютага 2024 года PAP/Leszek Szymański

Заходнія лідары прыбылі ў суботу ў Кіеў, каб выказаць салідарнасць з Украінай з нагоды другой гадавіны расійскага ўварвання. Яны прыехалі разам з кіраўніком Еўракамісіі Урсуляй фон дэр Ляен, паведамляе Reuters у суботу, 24 лютага.

У прыватнасці, сёння ноччу ва ўкраінскую сталіцу прыбылі з суседняй Польшчы прэм'ер-міністры Італіі Джорджыя Мэлоні, Канады Джасцін Трудо, Бельгіі Аляксандэр дэ Кроа.

Пазней у гэты дзень запланавана правядзенне відэаканферэнцыі з Кіева, у якой прымуць удзел лідары краін «Вялікай сямёркі». Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе запрошаны далучыцца да дыскусіі.

Сёння, 24 лютага – другая гадавіна вераломнага нападзення Расіі на Украіну.

вс