Маці Аляксея Навальнага аддалі цела яе сына. Зараз яна знаходзіцца ў Салехардзе. 22 лютага Людміла Навальная падпісала медыцынскае пасведчанне аб яго смерці. У ім гаварылася, што прычыны смерці – натуральныя.
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў X прэс-сакратар апазіцыянера Кіра Ярмыш.
Пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі было паведамлена 16 лютага. Улады паінфармавалі, што падчас прагулкі Навальнаму стала дрэнна і ён страціў прытомнасць. Медыкі, якія прыбылі па выкліку, канстатавалі смерць.
вс
здымак: Аляксей Навальны ў Навасібірску ў 2017 годзе