Беларуская Служба

Сітуацыя на фронце: расіяне нанеслі па ўкраінскіх аб'ектах 11 ракетных і 98 авіяўдараў

26.02.2024 08:15
Украінская авіяцыя нанесла авіяўдары па 7 групоўках расійскіх войскаў і 2 пазіцыях СПА.
    .
Украінскія абаронцы адбівалі атакі праціўніка. Фота: УНІАН/facebook.com/JointForcesCommandAFU

Генштаб Узброеных сілаў Украіны паведамляе, што за мінулыя суткі адбылося 95 прамых баявых сутыкненняў з войскамі агрэсара. Па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах расіяне нанеслі 11 ракетных і 98 авіяўдараў. Больш за 110 гарадоў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях яны абстралялі 129 разоў.

Расіяне таксама атакавалі з выкарыстаннем іранскіх баявых беспілотнікаў Шахед. З 9 беспілотнікаў 3 былі збітыя ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай. У выніку варожых атак былі разбураныя жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура. Ёсць таксама загінулыя і параненыя мірныя жыхары.

Найбольш жорсткія баі ідуць каля Георгіеўкі, Перамогі, Новаміхайлаўкі і Краснагораўкі Данецкай вобласці. На гэтых участках адбылося 40 сутычак.

Украінская авіяцыя нанесла ўчора авіяўдары па 7 групоўках расійскіх войскаў і 2 пазіцыях СПА. Ракетныя войскі Украіны ўдарылі па трох артылерыйскіх пазіцыях праціўніка.

IAR/нг