Беларуская Служба

Расіяне рухаюцца на захад ад Аўдзееўкі

27.02.2024 10:30
За апошні тыдзень расіяне перамясцілі свае пазіцыі на некалькі кіламетраў на захад ад Аўдзееўкі.
 i
Наступствы расiйскага ракетнага абстрэлу сельскагаспадарчага прадпрыемства пад ХаркавамFoto: PAP/EPA/YAKIV LIASHENKO

Нядаўна захапіўшы горад Аўдзееўка ў Данецкай вобласці, расіяне рухаюцца далей на захад. Учора ўкраінскія вайскоўцы пацвердзілі страту вёскі Ластачкіна. Неафіцыйныя крыніцы паведамляюць пра чарговыя поспехі ворага. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Павел Бушка:

- Аналітычны ўкраінскі партал Deep State, які займаецца сітуацыяй на фронце, апублікаваў дадзеныя, паводле якіх, расіяне за апошні тыдзень перамясцілі свае пазіцыі на некалькі кіламетраў на захад ад Аўдзееўкі. Верагодна, акрамя вёскі Ластачкіна яны таксама занялі пасёлкі Паўночнае (Сєверне) і Стэпавае ды выйшлі на лінію Арліўка – Бярдзічаў – Тоненькае. Менавіта тут, паводле папярэдняй інфармацыі ўкраінскай арміі, плануецца арганізаваць лінію абароны, каб не даць праціўніку прасунуцца далей.

Расіяне захапілі Аўдзееўку ў сярэдзіне лютага пасля некалькіх месяцаў штурму. Частку падраздзяленняў яны перакінулі адтуль на іншыя ўчасткі фронту, а частку накіравалі ў далейшыя баі. Тым часам украінцы адчуваюць усё большы дэфіцыт зброі і боепрыпасаў. Прэзідэнт Уладзімер Зяленскі абвясціў, што Еўрасаюз нягледзячы на заявы, пакуль паставіў толькі 30 працэнтаў абяцаных артылерыйскіх боепрыпасаў.

IAR/аз

Прэзідэнт Францыі анансаваў стварэнне міжнароднай кааліцыі па перадачы Украіне ракетаў сярэдняй далёкасці

27.02.2024 08:30
Мы зробім усё магчымае, каб Расія не выйграла гэтую вайну, запэўніў кіраўнік Францыі Эмануэль Макрон.