Беларуская Служба

Кіраўніку ПЦ «Мемарыял» прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі

27.02.2024 14:02
Маскоўскі суд ужо раней судзіў Алега Арлова за антываенныя публікацыі і аштрафаваў.
Кіраўнік ПЦ «Мемарыял» Алег АрлоўPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Маскоўскі суд aсудзіў кіраўнікa праваабарончага цэнтра «Мемарыял» на 2 гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «дыскрэдытацыю расійскай арміі». Адразу пасля абвяшчэння прысуду, непасрэдна ў залі судa, Алега Арлова затрымала паліцыя.

Маскоўскі суд ужо раней судзіў Алега Арлова за антываенныя публікацыі і аштрафаваў. Праваабаронца звярнуўся ў суд вышэйшай інстанцыі, які накіраваў справу назад у пракуратуру. На гэты раз, пасля аднаўлення працэсу, кіраўніку Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял» прысудзілі 2,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Калегі Алега Арлова нагадваюць, што ў 1995 годзе ён добраахвотна аддаў сябе ў рукі чачэнскіх тэрарыстаў, каб выратаваць закладнікаў, узятых у палон у Будзёнаўску.
Узначалены ім праваабарончы цэнтр «Мемарыял» атрымаў Нобелеўскую прэмію міру ў 2022 годзе.

IAR/аз