Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы прыняў удзел у развітанні з Аляксеем Навальным у Маскве

01.03.2024 16:00
Акрамя таго, у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу да Салавецкага каменя ўсклалі кветкі консулы Польшчы, Германіі і Нарвегіі.
    .  ( )   . , , 1  2024 .
Амбасадар Польшчы ў РФ К. Краеўскі (другі злева) на пахаванні А. Навальнага, Масква, 1 сакавіка 2024 г. Фота: https://twitter.com/PLinRussia

На Барысаўскіх могілках у Маскве завяршылася пахаванне Аляксея Навальнага. Магілу акружылі родныя і блізкія. Тысячы людзей стаялі з кветкамі вакол могілак, а тысячы расейцаў прайшліся па прылеглых вуліцах. Падчас шэсця ад царквы да могілак гучалі антываенныя і антыпуцінскія лозунгі.

Амбасадар Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі прыбыў у пятніцу на цырымонію пахавання апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

«1 сакавіка. Паніхіда па А. Навальным. Міліцыя не пускае ў храм. Амбасадар К. Краеўскі з калегамі з Новай Зеландыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Аўстраліі. Натоўпы людзей спрабуюць развітацца з лідэрам апазіцыі. R.I.P.« – напісала амбасада Рэспублікі Польшча ў Маскве на партале Х.

Акрамя таго, у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу да Салавецкага каменя ўсклалі кветкі консулы Польшчы, Германіі і Нарвегіі. Гэта месца, дзе ўшаноўваюць памяць апазіцыянера Аляксея Навальнага ў дзень яго пахавання.

эж