Беларуская Служба

Ад расійскага артылерыйскага абстрэлу пацярпелі больш за 140 населеных пунктаў ва Украіне

02.03.2024 08:45
Генштаб таксама паведамляе аб 13 налётах украінскай авіяцыі на расійскія войскі і збіцці 14 беспілотнікаў.
-  a
Прэс-сакратар Генэральнага штабa Узброеных сілаў Украіны Андрэй КавалёўFoto: youtube.com/@GeneralStaffUA/скрыншот

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за апошнія суткі адбыліся 82 баявыя сутыкненні з расійскімі войскамі. Акрамя таго, расіяне нанеслі 9 удараў кіраванымі ракетамі, 100 авіяўдараў і 161 абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Ад артылерыйскага абстрэлу пацярпелі больш за 140 населеных пунктаў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Сітуацыя на ўкраінска-беларускай мяжы застаецца нязменнай, але ўздоўж паўночнай мяжы з Расіяй стаяць войскі, якія скоўваюць украінцаў сваёй прысутнасцю і вядуць дыверсійную дзейнасць. Уздоўж мяжы ў Белгарадскай вобласці расіяне ўмацоўваюць мяжу міннымі загародамі.

Найбольш жорсткія баі працягваюцца пад Лыманам, Белагораўкай і Андрыеўкай на Данбасе. На Купянскім напрамку сутыкненняў не было. Не штурмавалі расіяне і фронту ў Херсонскай вобласці.

Генштаб таксама паведамляе аб 13 налётах украінскай авіяцыі на расійскія войскі. Украінцы таксама збілі 14 беспілотнікаў «Шахед», запушчаных расійскімі войскамі.

IAR/аз

Украінскія жаўнеры: Вайну пачалі палітыкі і палітыкі яе скончаць

02.03.2024 08:01
Украінскія жаўнеры кажуць пра цяжкую сітуацыю на фронце, але адначасова запэўніваюць, што вытрымаюць.