Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Венгрыі сустрэўся з Лаўровым у дзень пахавання Аляксея Навальнага

02.03.2024 13:01
Паводле прэм’ера Віктара Орбана, шавініст Навальны не заслугоўвае павагі ў венгерскім парламенце.
-
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан наведаў Анталью PAP/EPA/Vivien Cher Benko / HUNGARIAN PM PRESS OFFICE HANDOUT

Міністр замежных спраў Венгрыі Пэтэр Сіярта сустрэўся ў пятніцу ў Турцыі з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. У гэты ж дзень у Маскве прайшло пахаванне расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Сустрэча адбылася на палях дыпламатычнага форуму ў Анталіі, у якім таксама браў удзел прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.

Сіярта паведаміў у Фэйсбуку, што вячэраў з расійскім калегам, апублікаваўшы пры гэтым кароткае відэа. З пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну міністр замежных спраў Венгрыі шмат разоў сустракаўся з Сяргеем Лаўровым па розных нагодах. Міністр замежных спраў Венгрыі за гэты час ні разу асабіста не зʼявіўся ў Кіеве.

Як падкрэсліваюць венгерскія СМІ, МЗС Венгрыі пакуль ніяк не адрэагавала на смерць Навальнага, які памёр 16 лютага ў калоніі.

Больш за тое, еўрадэпутаты ад партыі Віктара Орбана ўстрымаліся ад галасавання, калі Еўрапарламент прымаў рэзалюцыю па смерці расійскага апазіцыянера.

У панядзелак падчас адкрыцця вясновай сесіі венгерскага парламента прадстаўнік апазіцыі ініцыяваў хвіліну маўчання з мэтай ушанавання памяці Аляксея Навальнага, але дэпутаты кіруючай кааліцыі Фідэс- Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі не падняліся са сваіх крэслаў.

Прэм’ер Віктар Орбан тады патлумачыў, што «шавініст не заслугоўвае павагі ў венгерскім парламенце».

PAP/аз

Венгрыя прагаласуе за прыём Швецыі ў НАТА

20.02.2024 14:43
Кіраўнік парламенцкай фракцыі кіроўнай партыі Fidesz падаў афіцыйную просьбу аб уключэнні ў парадак дня наступнай сесіі парламента галасавання па пытанні згоды на ўступленне Швецыі ў NATO.

У Маскве развітваюцца з Аляксеем Навальным

01.03.2024 13:08
Сілавікі ачапілі тэрыторыю вакол храма і могілак і рэгулююць патокі расіянаў, абмяжлўваючы доступ да цырымоніі. Лік удзельнікаў развітання ідзе на тысячы, часам натоўп скандуе «Навальны!».

Амбасадар Польшчы прыняў удзел у развітанні з Аляксеем Навальным у Маскве

01.03.2024 16:00
Акрамя таго, у пятніцу ў Санкт-Пецярбургу да Салавецкага каменя ўсклалі кветкі консулы Польшчы, Германіі і Нарвегіі.