Беларуская Служба

У Гаіці набірае абароты грамадзянская вайна

09.03.2024 08:12
У сталіцы краіны Порт-о-Прэнс каля прэзідэнцкага палаца чуваць жорсткую страляніну.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Johnson Sabin Dostawca: PAP/EPA

З 2021 года, калі быў забіты прэзідэнт Жавенэль Моіз, у Гаіці пануе хаос. Уладу ўтрымлівае прэм'ер-міністр Арыэль Генры.

На мінулым тыдні ўзброеныя групоўкі, якія кантралююць большую частку тэрыторыі вострава, распачалі ўзгодненыя намаганні па звяржэнні ўрада Генры.

Члены банды напалі на аэрапорт, турмы і некалькі паліцэйскіх участкаў, а іх нефармальны лідар Джымі Шэрызье пагражае развязаць грамадзянскую вайну, паведамляе іспанскае прэс-агенцтва EFE.

Арыэль Генры першапачаткова павінен быў пакінуць пасаду кіраўніка ўрада ў лютым, але замест гэтага дамовіўся з апазіцыяй, што застанецца ва ўладзе да новых выбараў. Шэрызье, былы афіцэр паліцыі і паплечнік забітага прэзідэнта, патрабуе адстаўкі цяперашняга прэм'ер-міністра і папярэджвае, што беспарадкі могуць прывесці да грамадзянскай вайны і масавага кровапраліцця.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый паведаміла, што 15 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў сталіцы Порт-о-Прэнс, а яшчэ 300 000 былі вымушаныя пакінуць свае месцы ў выніку гвалту з боку крымінальных груповак.

ПР/юл