Стужка «Апенгеймер» стала бясспрэчным пераможцам у конкурсе на сёлетнюю Прэмію Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук «Оскар». Біяграфічная драма рэжысёра Крыстафера Нолана была абраная лепшым фільмам і заваявала ў агульнай складанасці сем статуэтак – больш за ўсё ў гэтым годзе. Амерыканская кінаакадэмія ўзнагародзіла «Апенгеймера» за лепшую рэжысуру, мантаж, аператарскую працу і музыку, а таксама за лепшую мужчынскую ролю (Кіліян Мёрфі) і лепшую мужчынскую ролю другога плана (Роберт Даўні-малодшы).
Чатыры статуэткі атрымаў фільм «Бедныя няшчасныя» Ёргаса Лантымаса, у тым ліку за льепшую жаночую ролю для Эму Стоўн. Акадэмія ўзнагародзіла таксама сцэнаграфію, касцюмы і лепшы грым.
Дзве статуэткі атрымала польская капрадукцыя «Зона інтарэсаў», у тым ліку за лепшы міжнародны фільм і найлепшы гук. Брытанска-польска-амерыканская каппрадукцыя рэжысёра Джонатана Глейзера – гэта гісторыя сямейнага жыцця каменданта канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў» Рудольфа Геса і яго жонкі ў ценю крэматорыяў.
Сёлета ўпершыню ў гісторыі «Оскар» атрымаў украінскі фільм. Стужка «20 дзён у Марыупалі» атрымала ўзнагароду за найлепшы доўгаметражны дакументальны фільм. Фільм рэжысёра Мсціслава Чарнова паказвае першыя тры тыдні ў Марыупалі пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.
96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» традыцыйна прайшла ў Лос-Анджэлесе. Упершыню прэмія была ўручана ў 1929 годзе.
аз