Беларуская Служба

Украінская віцэ-прэм'ер: Пуцін праз псеўдавыбары хоча легітымізаваць акупацыю

15.03.2024 11:04
Сёння ў Расіі пачаліся прэзідэнцкія выбары.
Выбары ў РФ PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Расіяне прымушаюць украінцаў з акупаваных тэрыторый удзельнічаць у псеўдавыбарах, заявіла віцэ-прэмʼер Украіны Ірына Верашчук. Расіяне таксама праводзяць галасаванне ў акупаваным Крыме і ў некаторых акупаваных украінскіх абласцях.
Украінскія ўлады заклікаюць сваіх грамадзян на акупаваных тэрыторыях не ўдзельнічаць у расійскіх выбарах. Аднак, як адзначыла міністр па справах акупаваных тэрыторыяў Ірына Верашчук, украінцы часта вымушаныя гэта рабіць:

-Расіяне робяць усё, каб людзі прыйшлі, прагаласавалі і спачатку прынялі расійскі пашпарт. Каб яны ўдзельнічалі ў гэтым фарсе. Яны прымушаюць людзей не толькі ўдзельнічаць непасрэдна ў псеўдавыбарах, але і абслугоўваць іх, напрыклад, хадзіць з урнамі па дамах. Такім чынам Пуцін спрабуе легітымізаваць акупацыю гэтых тэрыторый.

Украінская віцэ-прэм’ер падкрэсліла, што некаторыя грамадзяне Украіны спрабуюць уцячы з акупаванай тэрыторыі не толькі ад цяперашніх рэпрэсіяў, але і ад прымусовага прызыву ў акупацыйнае войска:

-У нас ёсць свае дадзеныя на гэты конт, а таксама інфармацыя, якую нам перадаюць спецслужбы краін-партнёраў, што расіяне хочуць абʼявіць мабілізацыю пасля выбараў. І яна будзе татальнай. Я ведаю, што людзі гэта ведаюць і хочуць выехаць, каб не быць мабілізаваным.

Міністр Ірына Верашчук адзначыла, што свет не можа прызнаць законнасць расійскіх выбараў на акупаваных тэрыторыях, але і ўвогуле законнасць кіравання Уладзіміра Пуціна.

ав

ЕК і НАТА пра гэтак званыя выбары ў Расіі: «Не маюць нічога агульнага з дэмакратычнымі стандартамі»

15.03.2024 08:13
Уладзімір Пуцін у пяты раз зойме найвышэйшую пасаду ў краіне.