Беларуская Служба

Расіяне адгукнуліся на заклікі апазіцыі прыйсці на выбарчыя ўчасткі а 12 гадзіне

17.03.2024 12:12
У Маскве ўжо да 12:00 людзі стаялі ў доўгіх чэргах перад выбарчымі ўчасткамі. 
     -.
Чарга на выбарчы ўчастак у Санкт-Пецярбургу.Фота: PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

У Расіі апазіцыя зладзіла кампанію «апоўдні супраць Пуціна». Яна заключаецца ў тым, што на трэці і апошні дзень прэзідэнцкіх выбараў расіяне прыходзяць на выбарчыя ўчасткі апоўдні па мясцовым часе. Як тлумачаць лідары апазіцыі, гаворка ідзе пра тое, каб апаненты Уладзіміра Пуціна пабачылі, колькі іх. Улады заявілі, што яны будуць разглядаць удзельнікаў гэтай акцыі як экстрэмістаў.

У Маскве ўжо да 12:00 людзі стаялі ў доўгіх чэргах перад выбарчымі ўчасткамі. Аналагічна было і ў рэгіёнах Расіі, дзе поўдзень прайшоў шмат гадзін таму. Незалежныя сайты звяртаюць увагу на вялікую цікавасць да пратэстаў у Новасібірску, Томску, Екацярынбургу, Чэлябінску, Пермі і іншых гарадах Сібіры і Далёкага Усходу Расіі. Расійская апазіцыя лічыць выбары сфальсіфікаванымі. Паводле актывістаў антыпуцінскага і антываеннага рухаў, вынік галасавання быў вызначаны за некалькі тыдняў да пачатку выбараў.

IAR/нг