Беларуская Служба

Украіна выдзеліла дадатковыя сродкі на закупку дронаў

18.03.2024 17:18
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паставіў мэту да 2024 года: адзін мільён беспілотнікаў FPV. 
Украінскае войскаEPA/YAKIV LIASHENKO

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль абвясціў у панядзелак, што дадатковыя 5 мільярдаў грыўняў (больш за 120 мільёнаў еўра) былі выдзелены на абарону, і гэтыя сродкі будуць накіраваны на набыццё беспілотнікаў, неабходных на перадавой.

«Працягваем падтрымліваць украінскае войска ў барацьбе з расійскім агрэсарам. Кожная грыўня, якая паступіць у дзяржаўны бюджэт у выглядзе падаткаў, будзе накіравана на ўмацаванне нашай абароназдольнасці», – напісаў прэмʼер-міністр.

У канцы лютага міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў паведаміў «Украінскай праўдзе», што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паставіў мэту да 2024 года: адзін мільён беспілотнікаў FPV. «Мы ўжо бачым эфект ад змены падыходу да гэтага віду ўзбраення, сродкі для ўкраінскіх вытворцаў павялічыліся, а таксама іх магчымасці», – сказаў Фёдараў.

Як падкрэсліў міністр, урад Украіны распрацаваў план правілаў і палажэнняў, якія неабходна зацвердзіць, каб спрасціць і паскорыць вытворчасць і дастаўку беспілотнікаў на перадавую. «За 1,5 года мы прынялі каля 20 рэвалюцыйных пастаноў, якія змянілі правілы гульні і адкрылі рынкі для развіцця інавацый і тэхналогій», – сказаў ён.

За кошт спрашчэння бюракратыі айчынныя вытворцы ва Украіне ў сто разоў павялічылі вытворчасць беспілотнікаў. «Год таму некаторыя з іх маглі вырабляць 100 беспілотнікаў у месяц, а цяпер ужо дзясяткі тысяч. Больш за тое, некаторыя з іх ужо лакалізавалі вытворчасць камплектуючых ва Украіне і да гэтага часу развіваюцца неверагоднымі тэмпамі», – адзначыў Фёдараў.

ав

Пуцін захварэў на ўладу і робіць усё, каб кіраваць пажыццёва – прэзідэнт Украіны

18.03.2024 08:18
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, няма такога зла, на якое не пайшоў бы Уладзімір Пуцін дзеля пашырэння асабістай улады.

Барэль анансаваў важныя рашэнні міністраў замежных спраў ЕС адносна Украіны

18.03.2024 14:01
Міністры замежных справаў Еўрасаюзу на сустрэчы разгледзяць магчымасць павелічэння Еўрапейскага фонду міру на 5 мільярдаў еўра для падтрымкі Украіны