Беларуская Служба

Эксперт: Спосаб дзеяння тэрарыстаў у «Крокус Сіці Хол» адпавядае стылю «Ісламскай дзяржавы»

23.03.2024 09:06
Раней у арганізацыі тэракту прызналася «Ісламская дзяржава».
,  .
Зброя, кінутая тэрарыстамі.Фота: PAP/EPA/RUSSIAN INVESTIGATIVE COMMITTEE PRESS-OFFICE / HANDOUT

Колькасць загінулых у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Хол» узрасла да 82 чалавек, з іх трое дзяцей. Колькасць пацярпелых павялічылася да 183 чалавек, з іх восем дзяцей, піша тэлеграм-канал «112».

Раней у арганізацыі тэракту прызналася «Ісламская дзяржава».

Паводзіны тэрарыстаў фактычна адпавядаюць дзеянням так званай «Ісламскай дзяржавы», – мяркуе Анджэй Мрочэк (Andrzej Mroczaek) з Цэнтра даследавання тэрарызму Collegium Civitas. У эфіры TVP INFO польскі эксперт заявіў, што тэрарысты дзейнічалі таксама, як падчас ранейшых атак «Ісламскай дзяржавы».

- Спосаб дзеяння тэрарыстаў падчас замаху сапраўды адпавядае таму, як дзейнічае «Ісламская дзяржава». Гэта іх характэрны стыль, калі параўнаць яго з ранейшымі тэрактамі. Яны выглядаюць падобным чынам – падрыхтоўка, збор сродкаў, прыезд, атака і хуткае адступленне. А цяпер яны схаваліся – гэта апошняя фаза.

Тэрарысты спачатку падпалілі адну з канцэртных залаў, а потым пачалі страляць з аўтаматаў па ўсіх, хто знаходзіўся паблізу. Тым часам агонь перакінуўся на верхнія паверхі і дах.

У Бранскай вобласці, у 16 км ад мяжы Беларусі затрымалі машыну з падазраванымі тэрарыстамі. У ёй знаходзіліся падазраваныя – трое грамадзян Таджыкістана і адзін расіянін. Паведамляецца, што дваіх удалося затрымаць, а астатнія паспелі ўцячы. Такую інфармацыю распаўсюджваюць расійскія тэлеграм-каналы, а таксама беларускія «сілавікі».

Аднак МЗС Таджыкістана ўжо назвала фэйкам інфармацыю аб датычнасці грамадзян рэспублікі да тэракта ў Падмаскоўі.

Некалькі тыдняў таму амерыканскія спецслужбы папярэджвалі аб магчымасці буйнога тэракту ў Расіі. Пуцін назваў гэта шантажом.

IAR/BAZA/ASTRA/«Осторожно, новости»/112 

нг


Жахлівы тэракт у Падмаскоўі: забітыя дзясяткі чалавек

22.03.2024 20:21
Больш за 100 паранены.

Як мінімум 60 чалавек загінула ў выніку тэракту пад Масквой. Колькасць ахвяр можа вырасці

23.03.2024 07:44
Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі.

Пры тэракце ў Падмаскоўі пацярпеў як мінімум адзін беларус, ён у вельмі цяжкім стане

23.03.2024 07:57
Ідзе працэс устанаўлення асобы ўсіх пацярпелых.