Беларуская Служба

Украіне важна знішчыць расійскую армію на полі бою, да тэракту яна не мае дачынення – Падаляк

23.03.2024 12:31
У пятніцу вечарам па расійскім тэлебачанні паказалі фэйкавы матэрыял, у якім былі быццам бы доказы ўдзелу ўкраінцаў у тэракце.
Дарадчык кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк Telegram/Михайло Подоляк

Дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк заявіў, што Украіна не мае ніякага дачынення да тэракту ў падмаскоўным Краснагорску. Ён падкрэсліў, што яго краіна ніколі не выкарыстоўвала тэрарызм як метад барацьбы.

- Па-першае, таму, што ў нас ідзе поўнамаштабная, вялізная, інтэнсіўная вайна з расійскай рэгулярнай арміяй і з Расійскай Федэрацыяй як краінай. І як бы там ні было, усё вырашыцца на полі бою. Украіне важна весці эфектыўныя баявыя дзеянні, наступальныя дзеянні, каб знішчыць рэгулярную расійскую армію і такім чынам скончыць гэтую вайну. Па-другое, Украіна ніколі не выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады вядзення вайны і тэрарызм як метад.

Ён дадаў, што Расія выкарыстоўвае тэракты ў цяперашняй вайне супраць Украіны, а «раней у сваёй гісторыі яна нападала на ўласных грамадзян, а затым пачала «антытэрарыстычныя акцыі» супраць пратэстуючых этнічных груп». Падаляк нагадаў, што замежныя амбасады ў Маскве папярэджвалі аб магчымых нападах.

У пятніцу вечарам па расійскім тэлебачанні паказалі фэйкавы матэрыял, у якім былі быццам бы доказы ўдзелу ўкраінцаў у тэракце.

ФСБ сцвярджае, што падазраваныя ў нападзе на «Крокус Сіці Хол» пасля здзяйснення тэракту нібыта збіраліся перайсці мяжу з Украінай. У ведамстве заявілі, што затрыманыя «мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».

Расійскія СМІ паведамляюць, што колькасць загінулых у падмаскоўным комплексе «Крокус Сіці Хол» вырасла да 150 чалавек. У адной з прыбіральняў знайшлі 28 цел. Таксама 14 цел знойдзена на адной з эвакуацыйных лесвіц.
Па даных крыніц, людзі ляжалі сем'ямі. Некаторыя загінулі ў абдымках. Многія маці былі знойдзеныя абдымаючымі сваіх дзяцей.

IAR/EBU/ #Zielenkiewicz/Наша Ніва/Baza

нг

Як мінімум 60 чалавек загінула ў выніку тэракту пад Масквой. Колькасць ахвяр можа вырасці

23.03.2024 07:44
Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі.

Эксперт: Спосаб дзеяння тэрарыстаў у «Крокус Сіці Хол» адпавядае стылю «Ісламскай дзяржавы»

23.03.2024 09:06
Раней у арганізацыі тэракту прызналася «Ісламская дзяржава».

Польскія ўлады сочаць за бяспекай у краіне ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

23.03.2024 09:31
Прэзідэнт Анджэй Дуда атрымлівае аператыўную інфармацыю. 

У мінскім Палацы рэспублікі адмянілі канцэрт. З-за падзей у Падмаскоўі

23.03.2024 10:12
Канцэрт «Беларусь – мая песня» павінен быў адбыцца 23 сакавіка.