Беларуская Служба

Даследчык міграцыі: Калі Украіна прайграе, атрымаем плынь бежанцаў, якой не было з 1940-х гадоў

25.03.2024 14:16
Калі Украіна прайграе вайну з Расіяй, мы можам чакаць, што будзе «найбуйнейшы ў свеце рух бежанцаў з 1940-х гадоў», папярэджвае даследчык міграцыі Геральд Кнаўс, яго цытуе нямецкі партал RND.
Od momentu wybuchu wojny przez polską granicą przeszly miliony uchodźców z Ukrainy
Od momentu wybuchu wojny przez polską granicą przeszly miliony uchodźców z UkrainyShutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

«Тыя ў Еўропе, хто вагаецца, каб аказаць Украіне большую падтрымку, усё яшчэ не разумеюць, што пастаўлена на карту», ​​– кажа даследчык з нямецкага аналітычнага цэнтра European Stability Initiative. Калі Украіна прайграе вайну, «мы перажывем найбуйнейшы ў свеце рух уцекачоў з 1940-х гадоў», дадаў ён, падкрэсліўшы, што гэта закране «шмат мільёнаў людзей».

Паводле яго ацэнак, каля 10 мільёнаў украінцаў пакінулі сваю краіну, але ва Украіне засталіся мільёны людзей, якія вераць у перамогу над Расіяй. «Калі гэтая вера аслабне, колькасць (уцекачоў) можа вырасці вельмі хутка – як у наступныя тыдні (...) пасля 24 лютага 2022 г., калі за тры тыдні ў нас было тры мільёны бежанцаў».

У пятніцу штотыднёвік Spiegel са спасылкай на МУС Германіі паведаміў, што па стане на 12 сакавіка ў Федэральным ведамстве па міграцыі і бежанцах (BAMF) было зарэгістравана каля 1,65 мільёна ўкраінцаў. Год таму іх было 1,4 мільёна.

PAP/вх