Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі ўшанаваў памяць ахвяр Катынскага растрэлу. У 84-ю гадавіну трагедыі дыпламат разам з прадстаўнікамі пасольства ўсклаў кветкі і запаліў свечкі на польскіх ваенных могілках у Катыні.
«Наш абавязак, наша памяць - быць у гэтым месцы, і сёння я разам з маімі калегамі аддалі даніну памяці ахвярам гэтага злачынства, нагадаўшы таксама пра тое, хто нясе за яго адказнасць, нягледзячы на спробы перапісвання гісторыі, якія маюць месца ў прымаючай краіне, і спробы паставіць пад сумнеў адказнасць Савецкага Саюза», - зазначыў пасол.
Кшыштаф Краеўскі нагадаў, што ў Расіі ў грамадскіх месцах прыбіраюць помнікі, мемарыяльныя дошкі і крыжы ў памяць аб паляках - ахвярах савецкіх злачынстваў.
Катынскі растрэл - ваеннае злачынства, масавыя забойствы НКУС польскіх грамадзян, у асноўным палонных афіцэраў Войска Польскага, а таксама чыноўнікаў і паліцэйскіх, здзейсненае вясной 1940 года. Паводле гісторыкаў, было расстраляна больш за 22 тыс. чалавек.
вс