Такім чынам міністэрства адрэагавала на вынікі галасавання ў Еўрапарламенце, які прыняў палажэнні, якія рэгулююць палітыку ЕС у галіне міграцыі і прадстаўлення прытулку.
У заяве, разасланай у СМІ, МЗС падкрэсліў, што Славакія не згодная з прынцыпам так званай абавязковай салідарнасці, які прадугледжвае допуск нелегальных мігрантаў. Пераезд можна замяніць платай, але, па словах кіраўніка міністэрства Юрая Бланара, краіны-члены павінны самі вырашаць форму дапамогі, без абавязацельстваў уносіць фінансавы або матэрыяльны ўклад.
Паводле слоў славацкага міністра, прыняцце рэформы з'яўляецца доказам таго, што Еўрасаюз павінен пакінуць за сабой права вета ў ключавых сферах, якія тычацца нацыянальных інтарэсаў.
Юрай Бланар выказаў перакананне, што ў доўгатэрміновай перспектыве Міграцыйны пакт не вырашыць праблемы, звязаныя з нелегальнай міграцыяй. Ён дадаў, што з гэтым згодныя ўсе краіны Вышаградскай групы.
«Паўтараем, што акцэнт павінен быць на ахове знешняй мяжы Еўрасаюза і на дзейнасці ў краінах паходжання мігрантаў», — напісаў кіраўнік славацкай дыпламатыі.
ПР/юл