Беларуская Служба

Большасць літоўцаў лічыць, што Расія пагражае іхнай краіне

15.04.2024 15:00
Апытанне паказала, што ў прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў у Літве іншы погляд на пытаннe бяспекі.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Большасць жыхароў Літвы лічаць, што Расія ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы іх краіны. Такія вынікі апытання, праведзенага па замове літоўскага грамадскага вяшчальніка LRT. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

- Паводле апытання, сем з дзесяці жыхароў Літвы лічаць, што Расія ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы. Аднак амаль чвэрць апытаных не зусім згодныя з гэтым сцвярджэннем. На думку літоўскіх экспертаў, такі адказ можа быць звязаны з тым, што частка літоўцаў адчувае сябе бяспечна з-за таго, што Літва належыць да ЕС і НАТА. Таксама пэўная група літоўскага грамадства можа знаходзіцца пад уплывам расійскай прапаганды.

Апытанне таксама паказала, што ў прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў іншы погляд на пытаннe бяспекі - 50 працэнтаў жыхароў, якія маюць нелітоўскую нацыянальнасць, лічаць, што Масква не ўяўляе пагрозы для краіны. Нацыянальныя меншасці складаюць больш за 15 працэнтаў літоўскага грамадства. Найбольшыя групы — палякі і расіяне.

IAR/аз

Ва Украіне расіяне знішчылі 80% станцый генерацыі цяпла

12.04.2024 08:48
Расія працягвае знішчаць украінскую энергетыку. Што будзе з Украінай без ЦЭЦ? Расіяне дабіваюць украінскую манеўраную генерацыю.