Беларуская Служба

Cітуацыя на Данбасе становіцца ўсё больш складанай

15.04.2024 17:01
Расійскія атакі на лінію абароны Украіны ў Данецкай вобласці працягваюцца.
У Кіеве прайшла акцыя за вяртанне ўкраінскіх ваеннапалонныхPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Сітуацыя на ўкраінскім фронце становіцца ўсё больш складанай. Расійскія атакі на лінію абароны Украіны ў Данецкай вобласці працягваюцца. Асноўны ўдар нацэлены на горад Часавы Яр (або Часіў Яр). Гэты кірунак мае стратэгічнае значэнне для Расіі.

Пра ўзмацненне баявых дзеянняў на Данбасе ў сваёй вячэрняй прамове гаварыў таксама прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён падзякаваў кожнай брыгадзе, кожнаму жаўнеру і камандзіру, якія робяць усё для абароны пазіцый.

Тым часам расіяне павольна, але амаль штодня рухаюцца ў бок горада Часавы Яр, у якім да вайны было некалькі тысяч жыхароў. Гэты горад, размешчаны на захад ад Бахмута, з'яўляецца пунктам супраціву, узяцце якога можа дазволіць расіянам захапіць Славянск і Краматорск - апошнія неакупаваныя буйныя гарады ў Данецкай вобласці.

Учора ўкраінскія войскі на Данбасе наведаў міністр абароны Рустэм Умераў, а галоўнакамандуючы УСУ генерал Аляксандр Сырскі ацаніў, што расіяне паставілі перад сабой задачу захапіць Часавы Яр да 9 траўня.

IAR/аз

Галоўнакамандуючы УСУ распавёў, дзе вораг паспрабуе прарваць фронт у бліжэйшы час

15.04.2024 08:00
Вышэйшае ваеннае кіраўніцтва Расіі паставіла перад сваімі войскамі задачу захапіць Часавы Яр да 9 траўня, нагадаў Аляксандр Сырскі.