Беларуская Служба

Літва хоча на больш працяглы час абмежаваць трансляцыю тэлепраграм вытворчасці Расіі і Беларусі

21.04.2024 15:00
Зараз віленскія ўлады павінны час ад часу падаўжаць тэрмін дзеяння пастановаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства культуры Літвы падрыхтавала папраўку да рэгламенту, каб лепш абараніць грамадства ад непраўдзівай інфармацыі з Расіі і Беларусі. «Расійскія ваенныя дзеянні ва Украіне суправаджаюцца агрэсіўнай дэзінфармацыяй. Яны вядуцца як унутры, так і за межамі Еўрасаюза», — сцвярджае міністр культуры Сімонас Кайрыс.

На яго думку, кантэнт, які перадаюць расійскія і беларускія СМІ, можна назваць выключна прапагандай. Праўда, падобныя абмежаванні на трансляцыю і распаўсюд расійскіх і беларускіх праграм у Літве ўжо існуюць, але час ад часу іх трэба падаўжаць. Аднак Сімонас Кайрыс хоча, каб забарона дзейнічала да таго часу, пакуль Расія і Беларусь не перастануць уяўляць пагрозу для Літвы. У цяперашні час абмежаванні на кантэнт з гэтых краін дзейнічаюць да 1 кастрычніка.

Міністр культуры Літвы нядаўна абвясціў, што ў рамках абмежаванняў, якія Літва ўвяла ў дачыненні да кантэнту, вырабленага ў Расіі і Беларусі пасля агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе, былі заблакаваныя больш за чатырыста сайтаў і больш за трыста IP-нумароў у Інтэрнэце.

ав/IAR

Выхад Польшчы з расійскай сферы ўплыву быў вырашальным для еўрапейскай бяспекі і стратэгічна мудрым рашэннем

12.03.2024 09:02
Так ацэньваюць эксперты ўступленне Польшчы ў НАТО 25 гадоў таму. NATO з'яўляецца гарантам бяспекі краін, якія выйшлі з-пад уплыву Расіі.