Беларуская Служба

Выхад Польшчы з расійскай сферы ўплыву быў вырашальным для еўрапейскай бяспекі і стратэгічна мудрым рашэннем

12.03.2024 09:02
Так ацэньваюць эксперты ўступленне Польшчы ў НАТО 25 гадоў таму. NATO з'яўляецца гарантам бяспекі краін, якія выйшлі з-пад уплыву Расіі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

 12 сакавіка 1999 г. міністр замежных спраў Браніслаў Герэмэк падпісаў і перадаў дзяржсакратару ЗША Мэдэлін Олбрайт дакумент аб далучэнні да Паўночнаатлантычнага альянсу. «Дзе б мы былі сёння, калі б Польшча не ўступіла ў NATO?» — зазначыла Ганна Вісландэр з Atlantic Council. Так што гэта было вельмі важна для бяспекі Еўропы», — дадала экспертка.

Даследчык Нямецкага фонду Маршала Бруна Летэ таксама звярнуў увагу на пагрозу з боку Расіі. «Давайце паглядзім на сённяшнюю сітуацыю, уявіце сабе, што Польшча сёння не ў НАТА, наколькі цяжкая была б сітуацыя, — адзначыў эксперт. — Так што сяброўства Польшчы ў НАТА, стратэгічнае рашэнне, якое было прынята 25 гадоў таму, у пэўным сэнсе сапраўды дазваляе Захаду быць разумнейшым у геапалітычным плане і лепш абараняцца ад пагроз з боку Расіі», — дадаў адмысловец.

Эксперт Нямецкага фонду Маршала таксама высока ацаніў выдаткі на абарону Польшчы. Польшча выдаткоўвае на ўзбраенне больш за 4 працэнты ВУП, што ў два разы перавышае патрабаванні NATO. «У параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі, вы ўносіце сваю долю грошай у НАТА, і гэта грошы, якія нам патрэбны сёння, калі мы хочам супрацьстаяць пагрозам, якія зыходзяць з усходу. Я веру, што Польшча будзе натхненнем для іншых краін, асабліва ў Заходняй Еўропе”, - падкрэсліў Бруна Летэ.

З мінулага года Польшча займае лідзіруючае месца ў NATO па выдатках на абарону. Толькі некаторыя з 32 краін выконваюць патрабаванні Альянсу аб мінімальных 2 працэнтах ВУП на абарону.

У сваю чаргу расійскія незалежныя аглядальнікі зазначаюць, што, калі б Польшча і краіны Балтыі не былі ўключаныя ў структуры Паўночнаатлантычнага альянсу, то рана ці позна Уладзімір Пуцін пачаў бы навязваць ім сваю палітыку.

Памерлая ў 2018 годзе заснавальніца Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева ў адным з інтэрв'ю Польскаму радыё казала, што радая, што Польшча ў НАТО, бо «Пуцін да яе не дацягнецца». Нябожчык першы амбудсмен РФ Сяргей Кавалёў таксама згадваў, што Паўночнаатлантычны альянс заўсёды раздражняў Уладзіміра Пуціна, таму што нагадваў яму пра паразу Савецкага Саюза ў «халоднай вайне» з Захадам.

Сучасныя расійскія апазіцыянеры лічаць NATO галоўным фактарам, які перашкаджае пашырэнню агрэсіі пуцінскай Расіі за межы Украіны. Пра гэта сведчыць, у тым ліку, тое, што крамлёўская прапаганда грунтуецца на ілжывым пастулаце, што НАТА стварае пагрозу для Расіі.

ПР/юл