Беларуская Служба

У баі за Часаў Яр Расія паўтарае тактыку з Аўдзееўкі

21.04.2024 12:53
14 красавіка камандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Аляксандр Сырскі заявіў, што расійскія войскі плануюць заняць Часаў Яр да 9 траўня.
Паўночны ўсход Украіны PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Расійскія войскі, жадаючы захапіць Часаў Яр ва ўсходняй Украіне, вядуць інтэнсіўныя бамбардзіроўкі, што з'яўляецца паўтарэннем тактыкі з аўдзееўскай кампаніі, але прасоўванне іх сухапутных войскаў ідзе павольна, паведамляе брытанскае Міністэрства абароны.

Паводле брытанскай выведкі, 14 красавіка камандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Аляксандр Сырскі заявіў, што расійскія войскі плануюць заняць Часаў Яр да 9 траўня, калі ў Расіі пройдуць святкаванні Дня Перамогі. Ён дадаў, што Часаў Яр — гэта крок да большага горада, Краматорска.

18 красавіка камандуючы ўкраінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкай «Хортіца» заявіў, што расійскія ВПС кідалі 20-30 боепрыпасаў у суткі. Верагодна, іх скідваюць самалёты Су-25, якія дзейнічаюць паблізу лініі фронту, і самалёты Су-34, якія дзейнічаюць здалёк, якія выкарыстоўваюць планіруючыя бомбы.

«Гэта скаардынаваныя бамбардзіроўкі, якія паўтараюць тактыку з аўдзееўскай кампаніі. Горад Часаў Яр моцна абаронены і знаходзіцца на ўзвышшы. Сухапутныя войскі Расіі ў гэтым накірунку прасоўваюцца павольна», — гаворыцца ў паведамленні.

ав

ISW: Аднаўленне дапамогі ЗША Украіне з'яўляецца крытычным паваротным момантам у вайне

21.04.2024 09:11
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША пасля некалькіх месяцаў затрымкі прыняла пакет дапамогі Украіне на 61 мільярд долараў.