Беларуская Служба

Папа Францішак заклікаў да міру на Блізкім Усходзе і ва Украіне

21.04.2024 18:01
Ён папрасіў вернікаў не забываць у сваіх малітвах пра катаваную і пакутную Украіну.
Папа Францішак PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI

Папа зноў заклікаў да міру на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Сёння Францішак сустрэўся з вернікамі на паўдзённай малітве да Каралевы Неба.

Пасля малітвы Папа сказаў, што ўсхваляваны і засмучаны навінамі з Блізкага Усходу:

-Я зноў заклікаю не ўзурпаваць права на вайну. Няхай пануюць дыялог і дыпламатыя, якімі можна шмат чаго дасягнуць.

Францішак запэўніў у штодзённых малітвах за мір у Палестыне і Ізраілі. Ён выказаў надзею, што абодва народы хутка перастануць пакутаваць. Ён папрасіў вернікаў не забываць у сваіх малітвах пра катаваную і пакутную Украіну.

У разважаннях перад малітвай Папа сказаў, што для Езуса мы заўсёды шмат вартыя, незалежна ад нашых жыццёвых поспехаў і няўдач. Ён нагадаў, што сёння адзначаецца Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях.

ав

ISW: Аднаўленне дапамогі ЗША Украіне з'яўляецца крытычным паваротным момантам у вайне

21.04.2024 09:11
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША пасля некалькіх месяцаў затрымкі прыняла пакет дапамогі Украіне на 61 мільярд долараў.