Беларуская Служба

Дапамога ЗША дасць Украіне перадышку на полі бою, але не пераломіць ход вайны - Bloomberg

22.04.2024 09:00
Блакаванне дапамогі ў Кангрэсе на паўгода знясіліла Украіну.
.
.twitter.com/GeneralStaffUA

Bloomberg адзначае, што ўхваленне ЗША дапамогі больш чым на 60 мільярдаў долараў дае паратунак украінскім вайскоўцам, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, але гэта наўрад ці  пераламіць ход вайны.

Шмат што будзе залежаць ад таго, наколькі хутка амерыканская дапамога зможа дабрацца да лініі фронту.

Па словах Мікалая Беляскова, навуковага супрацоўніка Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў у Кіеве, гэтая дапамога дае перадышку ўкраінскім вайскоўцам і дапаможа ім запаволіць прасоўванне Крамля, весці «эфектыўную абарону» і мінімізаваць страты. Але для таго, каб пайсці далей, неабходна вялікая дапамога, а гэта складаная перспектыва ў ЗША, улічваючы супраціў рэспубліканцаў у Кангрэсе.

«Пытанне ў тым, ці будзе дапамога і ў якім аб'ёме ў 2025 годзе і далей – паколькі стратэгія Пуціна заключаецца ў тым, каб перачакаць», — кажа Беляскоў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што з прадастаўленнем амерыканскай дапамогі Украіна  мае шанцы стабілізаваць сітуацыю і перахапіць ініцыятыву.

Але аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны адзначаюць, што нават калі амерыканская тэхніка будзе дастаўлена хутка, транспартная лагістыка, хутчэй за ўсё, будзе азначаць, што дапамога «не пачне ўплываць на сітуацыю на лініі фронту на працягу некалькіх тыдняў».

вх