Беларуская Служба

Украіна атрымае ад Даніі ўсе знішчальнікі F-16

22.04.2024 17:18
Данія прадаставіць Украіне ўвесь свой парк спісаных знішчальнікаў F-16.
Samoloty F-16
Samoloty F-16shutterstock.com/Mike Mareen

Украіна атрымае ад Даніі ўсе знішчальнікі F-16, наконт чаго раней дамовіліся лідары краін. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона «Адзіныя навіны» заявіў пасол Даніі ва Украіне Олі Эгберг Мікельсэн.

«Самалёты для Украіны сапраўды будуць. Гэта ўвесь наш парк F-16, які цяпер выводзіцца з эксплуатацыі», — заявіў пасол Даніі ва Украіне Олі Эгберг Мікельсэн.

Дыпламат растлумачыў, што Данія цяпер расфарміроўвае свой парк, бо неўзабаве атрымае новае пакаленне самалётаў - F-35.

вх