Беларуская Служба

Еўрапарламент ухваліў узмацненне абмежаванняў у пагадненні аб бязмытным гандлі з Украінай

23.04.2024 12:30
Гэтае галасаванне ўвайшло ў лік амаль ста галасаванняў, якія завяршаюць гэты тэрмін паўнамоцтваў Еўрапарламента.
ІлюстрацыяFree-Photos/pixabay.com/CC0

Міжнародная гандлёвая камісія некалькі дзён таму дала зялёнае святло на падаўжэнне дамовы.

На яйкі, цукар, мяса птушкі, кукурузу, авёс, крупы і мёд будзе ўведзены ліміт. Ён будзе ўстаноўлены зыходзячы з імпарту з Украіны з сярэдзіны 2021 года да канца 2023 года. У дзеючай дамове ніякіх абмежаванняў няма.

Дэпутат Еўрапарламенту Анджэй Галіцкі сказаў Польскаму радыё, што змены сталі магчымымі дзякуючы раней унесеным ім папраўкам і патрабаванням Польшчы і Францыі:

-Яны ўзятыя пад увагу амаль цалкам. Гэта важная інфармацыя ў кантэксце польскіх пратэстаў, паколькі мы найбольш уразлівыя па гэтым пытанні. Яшчэ ёсць тэма пшаніцы, імпарт якой будзе пад наглядам. І Еўрапейская камісія абавязалася рэагаваць у сітуацыі, калі імпарт будзе празмерным.

Пасля сённяшняга галасавання ў Еўрапарламенце зацверджанае пагадненне аб бязмытным гандлі з Украінай з большымі абмежаваннямі ўступае ў сілу 6 чэрвеня і будзе дзейнічаць адзін год.

ав

Кіеў разрывае збожжавае пагадненне. Гэта кепскі знак для Польшчы

16.04.2024 13:01
Украіна вырашыла разарваць збожжавае пагадненне, якое гарантавала ёй бяспечны транспарт зерневых праз Чорнае мора. Гэтае ўстрывожыла польскіх палітыкаў.