Беларуская Служба

Амерыканская зброя для Украіны ўжо чакае ў Польшчы

24.04.2024 13:00
«Частка тэхнікі падрыхтаваная загадзя і бліжэйшымі днямі будзе дастаўлена ва Украіну», — пацвердзіў Польскаму радыё высокапастаўлены прадстаўнік Белага дому.
   Patriot
Зенітны ракетны комплекс Patriot Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA/German Patriot/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Высокапастаўлены прадстаўнік Белага дому пацвердзіў Польскаму радыё, што частка зброі, якая ўвойдзе ў апошні пакет амерыканскай дапамогі Кіеву, ужо знаходзіцца на складах у Польшчы. 

Паводле інфармацыі Польскага радыё, некалькі тыдняў таму прэзідэнт Джо Байдэн загадаў Пентагону падрыхтаваць пастаўкі зброі для Украіны, разлічваючы, што Кангрэс прыме пакет дапамогі саюзнікам ЗША.

Зброю накіравалі ў тым ліку на склады ў Польшчу.

«Частка тэхнікі падрыхтаваная загадзя і бліжэйшымі днямі будзе дастаўлена ва Украіну», — пацвердзіў Польскаму радыё высокапастаўлены прадстаўнік Белага дому. Пакет ваеннай дапамогі Украіне будзе абвешчаны і пачнецца яго рэалізацыя пасля таго, як прэзідэнт Джо Байдэн падпіша ўхвалены Кангрэсам законапраект аб падтрымцы Украіны, Ізраіля і саюзнікаў ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Гэта павінна адбыцца сёння.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому Джон Кірбі заявіў, што новы пакет будзе ўключаць у сябе, сярод іншага, сістэмы супрацьпаветранай абароны, артылерыйскія ракеты і бронетэхніку. Пакет будзе ўключаць вялікую колькасць тэхнікі і боепрыпасаў.

яс/Марэк Валкускі з Вашынгтону

Амерыканская зброя для Украіны ўжо чакае ў Польшчы

22.04.2024 11:54
Зброя, ракеты і боепрыпасы для Украіны ўжо падрыхтаваныя і чакаюць у Польшчы заканчэння заканадаўчага працэсу.

Амерыканская падтрымка для Украіны чакае подпісу прэзідэнта Байдэна. Сенат падтрымаў пакет

24.04.2024 08:12
Прэзідэнт Украіны ацаніў, што зброя далёкага дзеяння, артылерыя і супрацьпаветраная абарона з'яўляюцца надзвычай важнымі інструментамі хуткага аднаўлення справядлівага міру.