Беларуская Служба

За мінулыя суткі расійскія агрэсары абстралялі Украіну амаль 150 разоў

26.04.2024 08:37
На фронце адбылося 114 баявых сутыкненняў.
   .
Украінскія абаронцы на фронце.Фота: 148 асобная артылерыйская брыгада / UNIAN

Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштаба, за мінулыя суткі расійскія захопнікі амаль 150 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны.

У паведамленні гаворыцца пра 114 баявых сутыкненняў, якія адбыліся на фронце. Расіяне запусцілі 4 ракеты, нанеслі 75 авіяўдараў і 66 артылерыйскіх удараў. Больш за 110 гарадоў падвергліся артылерыйскаму абстрэлу.

У адказ украінская авіяцыя атакавала 2 фарпосты, 8 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў і 3 сістэмы супрацьпаветранай абароны праціўніка. Ракетныя войскі абстралялі адзін фарпост і адзін раён канцэнтрацыі жывой сілы акупантаў.

IAR/нг