Беларуская Служба

У Хабараўску затрымалі журналіста расійскай версіі выдання Forbes

26.04.2024 15:58
У кватэры журналіста прайшоў ператрус.
 .
Сяргей Мінгазаў.Фота з асабістага архіву

У Расіі арыштавалі журналіста расійскага выдання часопіса Forbes. Сяргея Мінгазава вінавацяць у распаўсюджванні фэйкаў пра дзейнасць расійскага войска. Журналісту пагражае буйны штраф і да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргея Мінгазава затрымалі ў Хабараўску на Далёкім Усходзе Расіі. Ягоны адвакат Канстанцін Бубон паведаміў, што кіраўнік інфармацыйнай рэдакцыі часопіса Forbes, паводле следства, апублікаваў на сваім профілі ў Telegram інфармацыю пра расійскія вайсковыя злачынствы, учыненыя ў Бучы. У кватэры журналіста прайшоў ператрус. У Мінгазава, яго жонкі і дзяцей следчыя канфіскавалі камп’ютары і тэлефоны.

Заўтра суд вырашыць, ці застанецца журналіст пад вартай да суда, ці яго выпусцяць з-пад варты.

IAR/нг