Беларуская Служба

6 мільярдаў долараў ваеннай дапамогі абяцалі перадаць Украіне амерыканцы

27.04.2024 10:00
«Гэта найбуйнейшы пакет дапамогі ў галіне бяспекі, які мы калі-небудзь анансавалі», - сказаў Лойд Осцін на прэс-канферэнцыі ў Пентагоне.
M
Mіністр абароны ЗША Лойд ОсцінPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Злучаныя Штаты Амерыкі абвясцілі пра самы вялікі ў гісторыі пакет ваеннай дапамогі Украіне. Паводле міністра абароны ЗША Лойда Осціна, кошт дапамогі складзе 6 мільярдаў долараў. Пакет будзе ўключаць новыя сістэмы ўзбраення, у тым ліку дадатковыя ракеты для сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot.

«Гэта найбуйнейшы пакет дапамогі ў галіне бяспекі, які мы калі-небудзь анансавалі», — сказаў Лойд Осцін на прэс-канферэнцыі ў Пентагоне.

Абвешчаны пакет дапамогі на 6 мільярдаў долараў падпадае пад Ініцыятыву садзейнічання бяспецы Украіны. Ён зводзіцца да заключэння кантрактаў з амерыканскімі кампаніямі на стварэнне зброі, якая будзе адпавядаць доўгатэрміновым мэтам бяспекі Украіны.

Новы пакет будзе ўключаць ракеты для сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot, а таксама значную колькасць артылерыі і боепрыпасаў «паветра-зямля».

Пентагон таксама прапануе шырокую падтрымку ў тэхнічным абслугоўванні і ўтрыманні перададзенай ваеннай тэхнікі.

IAR/аз

Украінцы ўжо выкарыстоўваюць ракеты ATACMS

25.04.2024 08:45
Белы дом пацвердзіў, што перадаў ATACMS украінцам пасля таго, як Расія прымяніла супраць Украіны карэйскія балістычныя ракеты.