Беларуская Служба

Уладальнік польскай крамы ў Нідэрландах атрымае ад горада мільёны еўра за закрыццё бізнесу

20.05.2024 15:53
Уладальнік польскай крамы ў Нідэрландах атрымае ад горада мільёны еўра за закрыццё свайго бізнесу.
Ілюстративне фотоPublic Domain https://pxhere.com/pl/photo/864705

Улады гміны Розендаль (Roosendaal) хочуць выкупіць будынак і краму ў ім, каб пазбавіцца ад надакучлівага для жыхароў польскага бізнесу.

Жыхары ўжо 10 гадоў скардзяцца на паводзіны пакупнікоў польскай крамы «Swojska Chata». Іх вінавацяць у распіванні спіртных напояў на тратуары, спраўлянні патрэбаў у  пад'ездах і каля платоў, ігнараванні правілаў дарожнага руху. Уладальнік крамы неаднаразова запэўніваў у СМІ, што выконвае заключаныя з камунальнымі службамі дамовы, якія маюць на мэце вырашыць праблему. Адна з іх заключалася ў тым, што быў працаўладкаваны чалавек, задачай якога было размаўляць з кліентамі і трымаць іх у чарзе.

У выніку мясцовыя ўлады вылучылі 5,5 мільёна еўра на пакупку будынка, дзе знаходзіцца крама. Будынкі знясуць, а на іх месцы пабудуюць новыя. 

IAR/вх