Беларуская Служба

Улады Новай Каледоніі паведамілі аб беспрэцэдэнтнай расійскай кібератацы

22.05.2024 19:01
Гэта адбылося за некалькі гадзін да прыезду прэзідэнта Эмануэля Макрона.
Сталіца Новай Каледоніі пасля беспарадкаўPAP/EPA/Bruno Favre

Улады Францыі паведамляюць аб масавай расійскай кібератацы ў інтэрнэце ў Новай Каледоніі, французскай заморскай тэрыторыі ў Ціхім акіяне. Гэта адбылося за некалькі гадзін да прыезду Эмануэля Макрона. Візіт прэзідэнта звязаны з беспарадкамі, выкліканымі прыхільнікамі незалежнасці архіпелага, якія працягваюцца ўжо больш за тыдзень. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Стэфан Фольцэр:

- Улады Новай Каледоніі абвясцілі аб адбіцці беспрэцэдэнтнай кібератакі, якая мела на мэце абцяжарыць мясцовую інтэрнэт-сетку. Хакеры адправілі мільёны электронных паведамленняў з дапамогай сервераў, размешчаных у Расіі. Мясцовыя ўлады называюць гэта правакацыяй і адзначаюць, што напад пачаўся адразу пасля таго, як Елісейскі палац абвясціў пра візіт прэзідэнта Макрона ў Новую Каледонію. Пасля дзесяці дзён хваляванняў сітуацыя ў Новай Каледоніі застаецца напружанай. З пачатку беспарадкаў загінулі шэсць чалавек, некалькі сотняў атрымалі раненні.

IAR /аз