У суботу, 1 чэрвеня, на Старамесцкай плошчы ў Празе адбылося сутыкненне: валанцёры, якія збіралі ахвяраванні для Украіны, дазналі нападу з боку двух рускамоўных замежнікаў, паведамляе выданне novinky.cz.
Увагу да здарэння прыцягнула відэа аднаго з валанцёраў, размешчанае ў сацсетках. На відэазапісе бачна, як мужчына і жанчына, якія размаўлялі па-руску, спрабуюць атакаваць валанцёраў. У нейкі момант мужчына размаўляе па-нямецку з рускім акцэнтам, кажа, што «ён немец».
Паліцыя Чэхіі пацвердзіла, што іх супрацоўнікі прыбылі на Старамесцкую плошчу з-за канфлікту паміж дзвюма групамі замежнікаў. «Следчыя па крымінальных справах расследуюць абставіны здарэння і высвятляюць, што адбылося ў гэтым месцы», – паведаміла прэс-сакратар паліцыі Эва Крапачава, якая ўдакладніла, што ніхто не быў затрыманы.
Пазней у сацсетках меркаваная ўдзельніца бойкі пакінула паведамленне і напісала на ўкраінскай мове: «Я пабілася з расіянкай у цэнтры Прагі. У расколінах тэлефона кроў, кашуля ўся ў крыві».
«Пражскі Майдан» – адна з найбуйнейшых украінскіх некамерцыйных арганізацый у Чэхіі, якая актыўна дапамагае Украіне з пачатку поўнамаштабнай вайны.
эж