Беларуская Служба

Рада бяспекі ААН падтрымала план ЗША па спыненні канфлікту ў Газе

11.06.2024 13:06
Ізраіль ужо пагадзіўся на пагадненне, выкладзенае ў рэзалюцыі. ХАМАС таксама прымае рэзалюцыю і гатовы весці перамовы.
  ,
Зала пасяджэнняў ААН, ЖэневаAutorstwa This file is not in the public domain. Therefore you are requested to use the following next to the image if you reuse this file: © Yann Forget / Wikimedia Commons, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=138661

Рада бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняла падтрыманы ЗША план спынення агню ў сектары Газа. Галасаванне было амаль аднагалосным. Рэзалюцыю падтрымалі 14 членаў Рады, Расія ўстрымалася пры галасаванні.

Амбасадар ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд заявіла членам Рады бяспекі, што Ізраіль ужо пагадзіўся на пагадненне, выкладзенае ў рэзалюцыі.

ХАМАС таксама прымае рэзалюцыю і гатовы весці перамовы. Гэтую інфармацыю агенцтву Reuters перадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ХАМАС Самі Абу Зухры.

Аднак прадстаўнік ХАМАС падкрэсліў, што менавіта ЗША павінны забяспечыць выкананне Ізраілем палажэнняў мірнага плана, гэта значыць спыненне агню, вывад ізраільскіх войскаў з «населеных пунктаў» сектара Газа і абмен зняволеных паміж Ізраілем і ХАМАС.

Дамова прадугледжвае тры этапы: неадкладнае спыненне агню, заканчэнне вайны і аднаўленне сектара Газа.

яс/IAR