Беларуская Служба

Больш за пяць тысяч мігрантаў загінулі сёлета ў моры каля берагоў Іспаніі

12.06.2024 16:18
Прагназуецца, што ў 2024 годзе колькасць людзей, якія загінуць падчас спробаў патрапіць у Іспанію, будзе максімальнай за час маніторынгу.
.
.sosmediterranee.org

Са студзеня па май гэтага год больш за 5000 афрыканскіх мігрантаў загінулі пры спробе дабрацца да Іспаніі па моры, гэта дадзеныя арганізацыі Caminando Fronteras (CF), прадстаўленых у сераду.

Пераважная большасць ахвяр марскога пераходу з Афрыкі ў Іспанію былі людзьмі, якія спрабавалі дабрацца да Канарскіх астравоў, размешчаных у Атлантыцы. Усяго за пяць месяцаў гэтага года на шляху з Афрыкі на гэты архіпелаг загінулі больш за 4,8 тысячы мігрантаў.

Яшчэ адным небяспечным марскім шляхам у бок Іспаніі з'яўляецца шлях, які вядзе ад узбярэжжа Алжыра да Балеарскіх астравоў і паўднёва-ўсходняй частцы Пірэнейскага паўвострава.

Аўтары дакладу ўказалі, што ў сярэднім падчас аднаго пераходу ў студзені-маі 2024 года гінуў адзін з мігрантаў, якія плылі ў Іспанію.

Кіраўніцтва іспанскай арганізацыі чакае, што ў 2024 годзе будзе пабіты рэкорд па колькасці загінулых мігрантаў падчас марскіх пераходаў у Іспанію. Летась загінула больш за 6,6 тысячы чалавек.

Сярод ахвяр водных пераходаў у Іспанію пераважаюць грамадзяне краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары, Марока і Алжыра.

Статыстычныя дадзеныя, апублікаваныя 3 чэрвеня Міністэрствам унутраных спраў Іспаніі, паказваюць, што са студзеня па май бягучага года ў гэтую краіну водным шляхам прыбылі амаль 22 тысячы нелегальных мігрантаў з Афрыкі, гэта значыць на 137% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

Канарскі архіпелаг застаецца асноўным месцам наплыву нелегальных мігрантаў. Толькі ў перыяд студзень-май бягучага года туды прыбылі 17,1 тысячы чалавек, што азначае рост на 259,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

PAP/вх