Беларуская Служба

Кітай увёў санкцыі супраць амерыканскай кампаніі Lockheed Martin за продаж зброі Тайваню

21.06.2024 17:56
Кампанія Lockheed некалькі разоў трапляла пад санкцыі, у тым ліку ў 2019 і 2020 гадах, у сувязі з пастаўкамі зброі на Тайвань. 
.
. PAP/EPA/WU HAO

Міністэрства замежных спраў Кітая абвясціла ў пятніцу, што некаторыя арганізацыі і кіраўнікі амерыканскай зброевай кампаніі Lockheed Martin трапілі пад санкцыі за продаж зброі Тайваню, які, як сцвярджае Пекін, з'яўляецца часткай Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У заяве, апублікаванай на сайце міністэрства дыпламатыі, паведамляецца аб «замарозцы рухомай і нерухомай маёмасці і іншых відаў маёмасці ў Кітаі» трох арганізацый і трох членаў кіраўніцтва Lockheed Martin.

Гэтым людзям, у тым ліку фінансаваму дырэктару Джэймсу Дональду Тайклету, быў дадаткова забаронены ўезд у Кітай (уключаючы Ганконг і Макао).

Кампанія Lockheed некалькі разоў трапляла пад санкцыі, у тым ліку ў 2019 і 2020 гадах, у сувязі з пастаўкамі зброі на Тайвань. Тады не было патлумачана, што яны будуць уключаць і як яны будуць выконвацца.

Пекін прызнае дэмакратычна кіраваны Тайвань часткай тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі і імкнецца ўзяць яе пад кантроль, не выключаючы магчымасці прымянення сілы.

Злучаныя Штаты не падтрымліваюць афіцыйных дыпламатычных адносін з Тайванем, але лічацца яго найбуйнейшым саюзнікам і пастаўшчыком зброі.

ав