Французска-кітайскі спадарожнік Space Variable Objects Monitor (SVOM) з чатырма прыборамі быў запушчаны кітайскай ракетай з правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая.
Дадзены праект - гэта супрацоўніцтва паміж французскім і кітайскім касмічнымі агенцтвамі, а таксама іншымі навукова-тэхнічнымі групамі абедзвюх краін.
Гама-выбухі - гэта раптоўнае павышэнне інтэнсіўнасці гама-выпраменвання, якое з'яўляецца ў некаторых частках неба. Прамяні нясуць сляды газавых аблокаў і галактык, праз якія яны праходзяць у сваім падарожжы ў космасе, таму назіранне і вывучэнне даюць каштоўныя дадзеныя для лепшага разумення гісторыі і эвалюцыі Сусвету.
ПР/юл