Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў В'етнаму пасля візіту Пуціна назвала ЗША стратэгічным партнёрам

23.06.2024 11:02
Памочнік дзяржсакратара ЗША прыехаў у Вʼетнам на наступны дзень пасля візіту Пуціна і заявіў, што адносіны дзвюх краін «ніколі не былі мацнейшымі, чым цяпер».
       ().
Ганаровая варта перад Прэзідэнцкім палацам у Ханоі (В'етнам).Фота: PAP/EPA/LUONG THAI LINH

Вʼетнам лічыць ЗША стратэгічным партнёрам і падтрымлівае ўмацаванне супрацы Злучаных Штатаў з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі, што паспрыяе «міру, стабільнасці і развіццю ў рэгіёне і ва ўсім свеце», заявіў кіраўнік вʼетнамскага МЗС Буй Тхань Шон, перадае Vietnam Plus.

22 чэрвеня ён сустрэўся з памочнікам дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Азіі і Ціхага акіяну Дэніелам Крытэнбрынкам. Міністр паведаміў, што Ханой гатовы развіваць стратэгічнае партнёрства з Вашынгтонам «на аснове павагі незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычных інстытутаў адзін аднаго, што адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін».

Крытэнбрынк, са свайго боку, сказаў, што ЗША адданыя падтрымцы «моцнага, незалежнага, самастойнага і квітнеючага Вʼетнаму», паколькі «паспяховы Вʼетнам адпавядае нацыянальным інтарэсам Амерыкі» (цытата па Tuoi Tre). Па словах памочніка дзяржсакратара, амерыкана-вʼетнамскія адносіны «ніколі не былі мацнейшымі, чым цяпер», дзве краіны супрацоўнічаюць практычна ва ўсіх галінах: ад эканомікі, гандлю і інвестыцый да бяспекі.
Крынтэнбрынк не стаў адказваць на пытанне журналістаў, што ў ЗША думаюць пра знешнюю палітыку Вʼетнаму, але дадаў, што толькі Ханой можа вырашыць, «як забяспечыць свой суверэнітэт і прасоўваць свае нацыянальныя інтарэсы».

Памочнік дзяржсакратара быў паслом ЗША ў Вʼетнаме з 2017 па 2021 год. Яго візіт у Вʼетнам 21-22 чэрвеня прайшоў неўзабаве пасля двухдзённай паездкі ў гэтую краіну расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна 19-20 чэрвеня. Па яе выніках Масква і Ханой дамовіліся ўмацоўваць усёабдымнае стратэгічнае партнёрства і не далучацца да саюзаў з трэцімі краінамі на шкоду адзін аднаму. Візіт Пуціна «стварыў імпульс шматбаковага супрацы» у сферах абароны, эканомікі, адукацыі, навукі і тэхналогій і інш., казаў Буй Тхань Шон.

Напярэдадні візіту расійскага прэзідэнта пасольства ЗША ў Ханоі заклікала іншыя краіны, каб яны не далі Пуціну магчымасць прасоўваць яго пазіцыю па канфлікце з Украінай, але Вʼетнам праігнараваў просьбу, пісаў Bloomberg. У Крамлі казалі, што супрацоўніцтва Расіі з іншымі дзяржавамі не накіраванае супраць трэціх краін, але Захад усё роўна «успрымае ў штыкі» расійскую знешнепалітычную актыўнасць.

Паводле РБК

нг

https://t.me/byplradio/12788