Беларуская Служба

Венгрыя ўзяла стырно кіравання ЕС

01.07.2024 09:30
Паводле наглядальнікаў, магчыма, больш важным, чым тое, што зробяць венгры, будзе тое, ад чаго яны ўстрымаюцца.
Сцяг ВенгрыіPhoto:RGY23/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня Венгрыя бярэ на сябе шасцімесячнае старшынства ў Еўрасаюзе. На думку каментатараў, гэта будзе цікавае і незвычайнае старшынства, перш за ўсё таму, што краіна знаходзіцца «пад цэнзурай» Бруселя, які, у сувязі з сумневамі адносна палітыкі Будапешта ў некаторых сферах, прыпыніў выплату краіне часткі сродкаў з бюджэту ЕС. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Пётр Пентка:

- Апошнімі днямі вугорскі прэм’ер наведаў найважнейшыя сталіцы Еўропы – Берлін, Рым і Парыж, каб афіцыйна прадставіць лідарам сваю ідэю функцыянавання ЕС цягам бліжэйшага паўгода.
«Мы атрымалі згоду на тое, што наступныя шэсць месяцаў у Еўропе пад старшынствам Венгрыі будуць прысвечаны павышэнню канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі», – сказаў Віктар Орбан.
Іншыя пытанні, якія закранаў кіраўнік венгерскага ўрада – гэта ўзмацненне еўрапейскай абароннай прамысловасці, пашырэнне Еўрасаюза на краіны Заходніх Балканаў, нелегальная міграцыя і дэмаграфічная палітыка. Паводле наглядальнікаў, магчыма, больш важным, чым тое, што зробяць венгры, будзе тое, ад чаго яны ўстрымаюцца. Усе спадзяюцца, што ўрад Віктара Орбана будзе імкнуцца да таго, каб выцесніць тэму вайны ва Украіне на другі план, хоць сам прэмʼер Венгрыі часта зазначае, што яго краіна і яе грамадзяне выступаюць за мір.

Вугорцы перанялі старшынства ў ЕС ад Бельгіі, а ў студзені перададуць стырно кіравання супольнасцю Польшчы.

IAR/аз

Урад Орбана выключыў праблемныя пытанні з праграмы венгерскага старшынства ў ЕС

30.06.2024 12:17
У праграме таксама прапушчана тэма вайны ва Украіне і перамоў аб уступленні ў ЕС з Кіевам.