У Латвіі ўступілі ў сілу законы, якія легалізуюць аднаполыя партнёрскія саюзы. Адпаведныя пастановы парламент у Рызе прыняў у канцы мінулага года. Яны гарантуюць аднаполым парам шэраг правоў, у тым ліку, падатковыя перавагі, доступ да сацыяльных ільгот і інфармацыі аб стане здароўя партнёра.
Аднак новы закон не прыраўноўвае партнёрскіх саюзаў да традыцыйных сужонстваў. Аднаполыя пары, якія вырашацца ўступіць у такі саюз, не змогуць усынавіць дзяцей і атрымаць у спадчыну маёмасць партнёра.
Адзін з самых вядомых латвійскіх праваабаронцаў Каспарс Заліціс напісаў, што ўвядзенне новых правілаў – гэта важны сігнал пра тое, што ўсе семʼі ў Латвіі абароненыя i цэняцца аднолькава. На яго думку, новы закон зменіць жыццё многіх людзей.
Латвійскія СМІ паведамляюць, што першая пара ўзаконіла свае адносіны ў натарыуса праз некалькі хвілін пасля поўначы, калі закон уступіў у сілу.
Эстонія легалізавала аднаполыя партнёрскія саюзы ў 2016 годзе.
IAR/аз