Беларуская Служба

Целы 19 мужчын знойдзены на прасёлкавай дарозе на поўдні Мексікі

02.07.2024 12:13
Целы 19 мужчын былі знойдзены ўздоўж прасёлкавай дарогі ў паўднёвым мексіканскім штаце Ч'япас, паведамілі мясцовыя ўлады.
Ілюстрацыйны здымакObraz Jan Marcus Trapp z Pixabay/CC0

Целы 14 чалавек знаходзіліся ў кузаве кінутага грузавіка, а астатнія - у салоне і вакол машыны, паведаміла ў аўторак Associated Press.

Усе ахвяры былі расстраляныя. Федэральны дэпартамент грамадскай бяспекі Мексікі паведаміў, што разам з шасцю целамі знойдзены гватэмальскія дакументы.

Падазраецца, што забойствы звязаны з крывавай барацьбой за ўладу паміж наркакартэлем Сіналоа і канкуруючай бандай, вядомай як Мексіканска-Гватэмальскі картэль. Апошняя банда можа мець сувязі з галоўным канкурэнтам Сіналоа, картэлем Халіска, піша AP.

Паколькі кантрабанда мігрантаў і гандаль наркотыкамі сталі вельмі прыбытковымі ў дадзеным рэгіёне, у мінулым годзе картэлі змагаліся за кантроль над маршрутамі кантрабанды. Усплёск гвалту ў штаце Ч'япас прымусіў тысячы людзей пакінуць свае дамы. У траўні зламыснікі адкрылі агонь падчас перадвыбарчага мітынгу ў Ла Канкордыя, прыкладна ў 125 км ад мяжы з Гватэмалай. Загінуў кандыдат у мэры і яшчэ пяць чалавек. Матыў нападу застаецца незразумелым, але напад адбыўся ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як 11 чалавек былі забітыя ў выніку масавай страляніны ў раёне Чыкамусела ў Ч'япасе, у некалькіх дзясятках кіламетраў ад Ла-Канкордыі.

ПР/юл